Шарэпка: Хакеры за 12 хвілін «запоўнілі» некалькі дзясяткаў тысяч анкет на візы
Перамагчы іх сваімі сіламі амбасада Польшчы не можа, а дапамогі ад беларускіх праваахоўнікаў не атрымлівае.
Тлумачаць беларускія праваахоўнікі сваю адмову ў дапамозе супрацьдзеянню хакерам, што «перахопліваюць» анкеты электроннай рэгістрацыі віз у польскім консульстве, тым, што гэта «несупрацьзаконна». Так адказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка на папрокі аб немагчымасці атрымаць электронную рэгістрацыю для падачы дакументаў на візу.
І нам кажуць, што гэта — не супрацьзаконна, што можна так рабіць».«Хтосьці прыдумаў добрую сістэму, гэта называецца „скрыпт“, і яны заўсёды гатовыя: калі мы пускаем магчымасць рэгістрацыі, яны запускаюць гэты „скрыпт“, які аўтаматычна блакуе магчымасць рэгістрацыі.
На тое, каб зняць іх «з рынку» гэтым адмыслоўцам спатрэбілася… 12 хвілін. Але калі гэтыя анкеты пачалі прадаваць проста ля ўвахода ў консульства, то ніякіх дзеянняў супраць іх міліцыя зноў не прымала. Тлумачыла гэта тым, што няма ніякіх доказаў іх супрацьпраўнай дзейнасці.Тое, што гэта сапраўдныя групоўкі са сваімі хакерамі, супрацоўнікі амбасады высветлілі «вопытным шляхам» — аднаго разу выставілі на сайт адразу некалькі дзесяткаў тысяч візавых анкет.
Супрацоўнікі амбасады і консульскага аддзела шукаюць магчымасці супрацьддзеяння беларускім хакерам, але пакуль нічога зрабіць не могуць.
Каментары