Архіў

Богусь Біятлянёнак. Двое на аднаго, або пра тое, як беларусы з суседзямі ў хакей гулялі

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 

Двое на аднаго, або пра тое, як беларусы з суседзямі ў хакей гулялі

 

Калі на вуліцы мы падыдзем да выпадковага мінака ды задамо яму пытаньне, якая хакейная каманда самая моцная ў сьвеце, дык атрымаем упэўнены адказ, што самыя-самыя ў хакеі, безумоўна, беларусы. Калі ж пацікавімся, дзе ў сьвеце самыя прыгожыя ды камфортныя лядовыя палацы, дык нам адкажуць, што дзе ж, як ня ў нас. Ну а на пытаньне, дзе самы моцны ды папулярны хакейны чэмпіянат, мы стопрацэнтова пачуем, што гэта — Усходне-Эўрапейская Хакейная Ліга.

Усім вядома, што ва УЭХЛе гуляюць самыя крутыя клюбы з самых крутых хакейных дзяржаваў: зь Беларусі, Латвіі ды Ўкраіны (Беларусь, натуральна, самая крутая). Накал барацьбы ў матчах УЭХЛу ні з чым немагчыма параўнаць. Тут гуляюць сапраўдныя мужчыны ды сапраўдныя профі, каралі лядовых пляцовак. Імёны гавораць самі за сябе: Круцікаў, Касянчук, Фельдманіс... Фірмовыя майкі зь іх імёнамі ды аўтографамі каштуюць на «чорным» рынку за сто даляраў, амаль такія ж дарагія квіткі на кожны матч разьмятаюцца за адну-дзьве гадзіны...

...Неяк зімовай парою ў галовы хакейных босаў Украіны ды Латвіі прыйшла бяскрыўдная, на першы погляд, думка арганізаваць спаборніцтва ўсіх зорак УЭХЛу. Выдатна разумеючы, што па адным зь беларусамі ім ня справіцца, падступныя суседзі вырашылі абрушыць на нашых мірных суайчыньнікаў двайны ўдар. Беларусы, натуральна, адчулі небясьпеку ды прапанавалі спачатку згуляць з аднымі, а пасьля — з другімі. Але хітрыя хахлы паддзелі нашых за жывое: «Шо?! Слабо?!». Нармальныя пацаны з Наваполацку, Менску ды Горадні стукнулі сябе ў грудзі й прызначылі месца і дату...

...Гарадзенскі лядовы палац спорту запоўнены пад завязку. Хакейныя дружыны ўжо на пляцоўцы. Укідваньне. З рук «сумленнага» судзьдзі шайба адразу «падае» на клюшку спрытнага хахла, які тут жа закатвае яе ў браму беларусаў. Аблом... А праз колькі хвілінаў лік сустрэчы стаў 0:2. У паветры запахла сэнсацыяй. Але беларусы хутка ачомаліся ад стартавага шоку ды пачалі мэтадычна закідваць браму праціўніка градам каўчукавых дыскаў. І вось лік скарачаецца — 1:2. Здаецца, што зараз лічбы на табло ўжо будуць нічыйнымі, але... як трапна заўважыў тэлекамэнтатар БТ Уладзімер Навіцкі, «супернікі таксама ня спалі ў капялюш» — 1:3. Але беларусы «адмачылі» сапраўдны хакейны шэдэўр — 2:3... Да канца пэрыяду застаецца дзясятак-другі сэкундаў, і тут, як гром сярод яснага неба, прызначаецца буліт у браму нашага Сашы Заруднага. «Сокалавец» Маркоўскі раскатваецца... але беларускі кіпэр без праблемаў парыруе хакейны пэнальці.

У другім пэрыядзе нашыя неймавернымі намаганьнямі здолелі зраўняць лік — 5:5. Стала ясна, што ўсё вырашыцца ў трэцяй дваццаціхвілінцы і што коштам перамогі можа стаць адна-адзіная шайба.

Так яно і здарылася. Кідок ад сіняй лініі паміж шчыткоў брамніка — чыстай вады «халяўны» гол украіна-латыскай каманды. «Дваццаць капе... баксаў!» — латыш пераможна ўскінуў рукі ўгору. Можна толькі здагадвацца, што адказаў яму наш брамнік, аднак фактам застаецца тое, што лік 5:6 пратрымаўся да фінальнай сырэны...

 

P.S. Нагадаю, што на Чэмпіянаце сьвету ’2000 беларусы трапілі ў адну падгрупу разам са швэдамі, латышамі ды ўкраінцамі. Выдатны шанец узяць рэванш. Калі толькі нашыя суседзі зноў ня выставяць агульную каманду...

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію1

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну6

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ24

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію1

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць