Архіў

Андрэй Хадановіч. Знакі прыпынку

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


Андрэй Хадановіч Знакі прыпынку

Не пераблытай іх з правіламі артаграфіі —
знакі прыпынку праходзяць па іншай парафіі.
Прыклад: калі твой пісьменьніцкі посьпех, станоўчыя водгукі 
ў прэсе, удзячныя выкрыкі «брава! біс!»
прадвызначае выключна твой правапіс,
то бок майстэрства да месца ўжыць тую ці іншую літару,
то — што дазволена тарэадору, падчас не дазволяць Юпітэру! —
найістатнейшае ў справах паэзіі, то бок
літаратурны заробак,
прадвызначае выключна ўжываньне працяжнікаў, косак і кропак.

Слухай параду, паэта, — сядай вывучаць сэміётыку:
правапіс — нібы хвароба, а гэтая веда — як порцыя антыбіётыку,
бо сэміётыка дапамагае спазнаць усе знакі.
Знакаў зашмат, а паэту для працы пасуе ня ўсякі.
Колькі ўжо часу аб вас я ламаю гусіныя пёры й крытычныя коп’і,
вораг паэты Двукроп’е і пунктуацыйны злачынец Шматкроп’е, 
час ужо вашую выкрыць віну:
шчыра ўжываеш дзьве кропкі ці нават тры кропкі, 
а плацяць — нібы за адну!
Удасканальваю стыль — разважаю пакутна дзень цэлы,
як павялічыць мне вашую колькасьць, мае дарагія Прабелы.
Выратаваньне — Працяжнік — мой сябра — напраўду! — адзінае, 
што абяцае мне грошы:
калі двукроп’е, ці кропка, ці коска, ці іншае штосьці ідзе
непасрэдна за словам, то ён яшчэ мае адзін 
дадатковы прабел, мой харошы!
Слова, прабел, потым стаўлю працяжнік, пасьля зноў прабел 
і наступнае слова,
нібы цагліну, кладу й паступова расьце пабудова.
Вось і апошняя кропка, усё! Але ж поўную сатысфакцыю
я атрымаю, адносячы твор у рэдакцыю.
Скончана справа і скінуты з плеч мой цяжар!
Твор надрукуюць, чытач зарыдае, паэта прап’е ганарар…

Сьлізгаюць ножкі па лёдзе, завея падпіхвае ў сьпінку.
Наш літаратар вяртаецца ўночы дахаты. Канчаецца маралітэ.
Марныя ловы таксоўкі. Пасьля разуменьне: 
найлепшы із знакаў прыпынку —
гэта слупок, а на ім шыльда зь літарай «А» альбо «Т».

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць