Архіў

Памятка беларусу на кожны дзень

№ 41 (250), 8 кастрычніка 2001 г.


 Памятка беларусу на кожны дзень

1. Беларус любіць сваю айчыну і спрыяе яе росквіту.

2. Беларус ведае беларускую мову, шануе яе, удасканальвае сваё валоданьне ёю.

3. Беларус гаворыць па-беларуску ў сям’і й на людзях. Ён дамагаецца паўсюднага ўжываньня беларускай мовы – у грамадзкім жыцьці, палітыцы, культуры, судзе, гандлі, рэкляме і г.д.

4. У царкве, касьцёле, малітоўным доме беларус моліцца па-беларуску.

5. Беларускія бацькі дамагаюцца для сваіх дзяцей адукацыі па-беларуску. Беларускія юнакі і дзяўчаты павіны атрымліваць вышэйшую адукацыю ў беларускіх унівэрсытэтах па-беларуску.

6. У беларускай сям’і чытаюць беларускія кнігі. Бібліятэка беларускіх кніжак – сямейны скарб кожнай беларускай сям’і.

7. Беларускія сем’і выпісваюць і чытаюць беларускія газэты ды часопісы.

8. Кожны беларус наведвае беларускі тэатар, беларускія выставы ды розныя імпрэзы.

9. Беларускія сем’і сябруюць паміж сабою.

10. Беларус трымаецца народных звычаяў, сьвятаў, абрадаў.

11. Беларускія бацькі ды іхныя дзеці навучаюцца беларускіх песень, вершаў, прыказак, народных танцаў і гульняў.

12. Беларусы выбіраюць дзецям беларускія імёны.

13. Беларус адзначае гадавіны славутых гістарычных падзеяў.

14. Жытло беларускіх сем’яў аздобленае беларускімі гістарычнымі выявамі і партрэтамі славутых беларускіх дзеячоў.

15. У доме беларуса на пачэсным месцы – бел-чырвона-белы сьцяг ды герб “Пагоня”.

16. Беларус – добры сямейнік, мацуе трываласьць сваёй сям’і, шануе бацькоў і клапоціцца пра іх, зь любасьцю і ўвагай выхоўвае дзяцей.

17. Беларус – руплівы гаспадар, добры працаўнік, дбае пра сямейны дабрабыт, упарты ў дасягненьні мэты.

18. Беларус не брыдкасловіць, ня злоўжывае алькагольнымі напоямі, не прымае наркотыкаў, паводзіць сябе годна і паважна.

19. Беларус моцна трымаецца сваёй зямлі, ня кідае яе, не аддае яе ў рукі чужынца ці прыблуды. Беларус не дапускае, каб чужынцы забіралі нашую зямлю, нашыя заводы, прадпрыемствы, нашую маёмасьць ды багацьце.

20. Беларус шчыры, гасьцінны гаспадар, прымае кожнага, хто ідзе да яго з дабром, гатовы падзяліцца апошнім.

21. Беларус сьцеражэцца ўсяго, што ганьбіць ягоную нацыянальную годнасьць, бароніць яе.

22. На сваёй зямлі беларус пачуваецца вольным гаспадаром.

23. Беларус на выбарах не галасуе за чужынцаў, ворагаў Беларусі ды іхных паслугачоў.

24. Беларус выбірае ў кіраўніцтва краіны патрыётаў-беларусаў, сумленных і адданых беларускай справе.

25. Беларус з павагай ставіцца да іншых нацыяў, гатовы жыць зь імі ў згодзе, мацаваць добрасуседзкія стасункі.

26. Беларус – харобры ваяр, кемлівы і спрактыкаваны жаўнер, мужна, адважна і самаддана бароніць сваю Айчыну ад чужынцаў, ахвяруючы дзеля гэтага нават сваім жыцьцём.

 

Даслана ў рэдакцыю за подпісам “Адраджэньне Беларусі – 2001”


Каментары

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць