Архіў

Паласатая куфайка не ўзбуджае

Паводле вучэньня фройдамарксістаў, падтрымка партый, якія выступаюць за рэжым моцнай рукі, і жаданьне пайсьці на халадзец можа тлумачыцца адным і тым жа завуаляваным прынцыпам садамазахічнага задавальненьня.

У абодвух выпадках узбуджэньне адбываецца за кошт акцэнтаваньня на сытуацыі пакутаў. Ахвяра нямецкага людаеда ішла на сьмерць, смакуючы наперад, як ёй адрэжуць пэніс і засмажаць яго з часныком. Расейскі выбаршчык упадаў у электаральны экстаз, канструюючы ў падсьвядомасьці вобразы Чубайса, які пакутуе на нарах, і згвалтаванай амэрыканцамі Радзімы.

Калі эратычная афарбоўка Радзімы-маці яшчэ зразумелая, дык вобраз лідэра РАТ «АЭС» у паласатай куфайцы, які гэтак смакуецца расейцамі ды выклікае акт глыбокага задавальненьня і нават нейкага ўзвышэньня, мне асабіста чужы і незразумелы. Атрыманьне амаль сэксуальнага задавальненьня ад пакутаў лібэрала (лібэраласадафілія), відавочна, зьяўляецца новай фазай разьвіцьця расейскай камасутры, невядомай нам, цёмным людзям на балоце. Спрабаваў узбудзіцца, малюючы ў думках Лябедзьку ў эратычнай топ-целагрэйцы, аднак арганізм усе фантазіі рашуча сабатаваў.

На шляху інтэграцыі, побач з праблемамі прыватызацыі «Белтрансгазу» і ўвядзеньня адзінага грашовага сродку, узьнікла новая — розныя вэктары сэксуальнай актыўнасьці. Ці здольны братэрскія славянскія народы аб’яднацца без адзінай сыстэмы сэксуальнай кампэнсацыі?

Вырашыць праблему можна двума сродкамі. Паводле Эрыха Фрома, дэструктыўнасьць пераадольваецца рацыяналізацыяй. Мадэль камунізму і ёсьць неабходнай рацыяналізацыяй — грамадзтва, пабудаванае на ідэях братэрства, роўнасьці і шчасьця. Аднак, баюся, ідэі адмены грошай, роспуску войска і паліцыі, перадачы ўлады мясцовым саветам і іншыя прыбамбасы камуністычнай фармацыі «бацьку» не спадабаюцца.

Адзіны спосаб ліквідаваць сэксуальную палярызацыю славянаў — даручыць Анатолю Чубайсу правесьці ў Беларусі энэргетычную рэформу. «Руды шэльма» хутка прывучыць нас да вэерных адключэньняў сьвятла, стоадсоткавай аплаты за ЖКГ, тэхнікі бясьпекі пры карыстаньні буржуйкамі і газьнічкамі, сынхранізуючы такім чынам флюіды расейскіх і беларускіх Я і Яно.

Магчыма, яшчэ ня ўсё загублена ў нашай сэксуальнай адукацыі. Веру: яшчэ прыйдзе дзень, калі навіна аб арышце удзельнікаў пікету АГП заменіць беларусам пігулку віягры і кліп «Тату».

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»26

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць