Архіў

Бывай, саюзная дзяржава

«Газпром» спыніў транзыт газу празь Беларусь. Беларусь гатовая стварыць паўнавартасную мытную мяжу з Расеяй. Менск палохае Маскву, Масква шантажуе Менск. Газавы канфлікт дасягнуў беспрэцэдэнтнага накалу. У сераду а 18-й «Газпром» спыніў ня толькі пастаўкі газу ў Беларусь, але і транзыт яго празь Беларусь у Эўропу. «Белтрансгаз» абвінавачаны ў несанкцыянаваным адборы газу.

Гэта адбылося 18 лютага. А да 17-га вышэйшыя ўрадоўцы краіны мусіла перадаць у адміністрацыю свае меркаваньні аб праекце дэкрэту «Пра ўнясеньне зьменаў і дапаўненьняў у Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ад 27 студзеня 2003 г. №4». Ідзецца пра зьмены ў рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці, але найважнейшае ў дакумэнце — новыя правілы перавозу тавараў празь беларуска-расейскую мяжу.

Пра гэта напісана вельмі сьціпла: «падпункт 1.30 выключыць». З ранейшага прэзыдэнцкага дэкрэту выключаецца пункт пра непадлегласьць мытнаму афармленьню пры ўвозе ў Беларусь тавараў, «якія паходзяць з трэціх краінаў і выпушчаныя ў свабоднае абарачэньне ў Расейскай Фэдэрацыі». Гэта дало падставу Беларускаму саюзу прадпрымальнікаў (БСП) у лісьце да віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова сьцьвярджаць, што новаўвядзеньне «раўназначна ўстанаўленьню паўнавартаснай мытнай мяжы».

Што да газу, Лукашэнка працягвае настойваць: ня можа быць і гаворкі аб перадачы «Белтрансгазу» ва ўласнасьць расейцам па нізкай цане. «Тое, што прапануецца, гэта турма», — вырвалася ў яго 13 лютага падчас наведваньня «Белтрансгазу». «Гэта было б злачынства», — падправіў яго чыноўнік. «Так, так, злачынства», — пагадзіўся Лукашэнка. Ён казаў пра шантаж з боку Масквы ды існую магчымасьць «пахаваньня» саюзу Беларусі і Расеі, чаго дапусьціць «ня хоча». Ён таксама ў чарговы раз пагражаў пераглядам дамоўленасьцяў Беларусі й Расеі ў вайсковай сфэры ў выпадку падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты. Ці стварэньне паўнавартаснай мяжы з Расеяй — з таго ж шэрагу?

«Стварэньне мытнай мяжы з Расеяй — сур’ёзнае палітычнае пытаньне, — кажа Аляксандар Патупа, старшыня БСП. — Да апошняга часу беларускія ўлады чакалі вынікаў перамоваў у Маскве, а калі яны скончыліся безвынікова, вырашылі, што надышоў час ствараць мытную мяжу».

Дэкрэт пагаршае становішча прадпрымальнікаў. Не сакрэт, што тавары на беларускія рэчавыя рынкі паступаюць у асноўным з Расеі. Расейскія фірмы маюць магчымасьць рабіць у Кітаі аптовыя закупкі зь вялізнымі зьніжкамі. Таму нядзіўна, што кітайская прадукцыя ў Маскве каштуе таньней, чым у Пэкіне. Вось і вязуць беларускія чаўнакі гэты тавар праз нашу ўсходнюю мяжу, пры перасячэньні якой ня трэба плаціць нашай дзяржаве падатак на даданую вартасьць. ПДВ ідзе ў расейскі бюджэт. Страты Беларусі ацэньваюцца часам нават у 200 млн у год. Цікава, што СБП прапаноўваў ураду адмяніць гэты падатак для прадпрымальнікаў на іншых межах Беларусі. Было нават падлічана, што гэты крок прынясе ў дзяржаўную скарбонку 25 млн эўра, але ўрад прапанову праігнараваў.

«Зь іншага боку, з пазыцыі сувэрэнітэту краіны і магчымага руху Беларусі ў Эўропу, гэтае дзеяньне дастаткова станоўчае», — кажа А.Патупа пра праект новага прэзыдэнцкага дэкрэту. Ён лічыць, што на нашых вачах «развальваецца фантом пад назвай «саюзная дзяржава».

Алег Тачоны

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў10

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў10

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць