Архіў

Нямецкі мяккі знак

У нямецкай мове літары «мяккі знак», адной з самых часта ўжываных у беларускай кірыліцы ды такой любай сэрцам прыхільнікаў клясычнае беларускае мовы, няма.

Дый шырокаму ўжываньню нямецкае мовы (пакуль што) нічога не пагражае. Але ж зь нядаўняга часу зьявілася праблема, супольная для беларускае і нямецкае моў, — правапіс.

У 1996 г. прадстаўнікі нямецкамоўных краін прынялі рашэньне пра рэформу нямецкага правапісу. Рэформа прадугледжвала спрашчэньне некаторых існых дагэтуль правілаў і ўступіла ў сілу ў 1998 г. Тады ж адукацыйныя ўстановы пачалі выкладаньне нямецкае мовы згодна з новым правапісам. У 2005 г. новы правапіс мусіў стацца абавязковым для ўсіх сфэр ужываньня мовы.

Але самыя добрыя намеры прыводзяць да непрадказальных вынікаў. Ад пачатку рэформа выклікала пратэсты пісьменьнікаў, якія выступалі за вяртаньне да старога правапісу, спасылаючыся на блытаніну і непасьлядоўнасьць у новых правілах. Адзін з самых уплывовых штодзёньнікаў «Frankfurter Allgemeine» вярнуўся ў 2000 г. да старога правапісу. А сёлета, зважаючы на хуткі абавязковы статус рэформы, дыскусія разгарэлася наноў: прадстаўнікі ўплывовых выдавецтваў, сярод якіх каляровы часопіс «Spiegel», масавая бульварная газэта «Bild» ды штодзённая газэта «Sueddeutsche Zeitung», таксама вырашылі вярнуцца да клясычнага варыянту правапісу.

У спрэчку ўцягнуліся многія дзеячы культуры, палітыкі, адукацыі. У гэтым месяцы тэма правапісу была дамінантнай на экранах тэлевізараў і ў друку Нямеччыны, адсунуўшы надзённыя пытаньні эканомікі і сацыяльных рэформаў на другі плян. Рэформа, якая прадугледжвала спрашчэньне правапісу, прывяла да падзелу немцаў на прыхільнікаў і праціўнікаў новае арфаграфіі.

Абмяркоўваць падрабязнасьці рэформы вялікага сэнсу ня мае, бо насамрэч зьмены насілі толькі касмэтычны характар. У сваёй глыбіні нямецкая рэформа значна саступала праведзенай у 1933 г. у Савецкай Беларусі моўнай рэформе, якая, улічваючы сур’ёзныя зьмены ў граматыцы і вымаўленьні, фактычна прывяла да стварэньня другога варыянту беларускае мовы. Затое нямецкая сытуацыя можа паслужыць добрым прыкладам таго, як нельга абыходзіцца з мовай, а таксама вылучае пытаньні, на якія трэба будзе шукаць адказы і беларусам.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяржук Вінаградаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць