Эканоміка22

Белстат: Інфляцыя ў 2012 годзе склала 21,8%

У плане ўрада было абяцана 19-22%.

Рост спажывецкіх цэн у 2012 годзе склаў 21,8%. Харчовыя тавары падаражэлі на 25,1%, нехарчовыя — на 10,3%, паслугі — на 36,1%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Такім чынам, афіцыйна ўлады ўклаліся ў свой прагнозны паказчык гадавога павелічэння цэн на 19–22%.

У студзені цэны павысіліся на 1,9%, у лютым — на 1,5%, у сакавіку — таксама на 1,5%, у красавіку — на 1,7%, у маі — на 1,6%, у чэрвені — на 1,8%, у ліпені — на 1,3%, у жніўні — на 2,3%, у верасні — на 1,3%, у кастрычніку — на 1,8%, у лістападзе — на 1,7%, у снежні — на 1,4%.

Сярод харчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі алкагольныя напоі (на 62,3%), пшанічная мука (на 43,4%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (на 42,2%), сметанковае масла (на 31,1%), бульба (на 25,6%), сярод нехарчовых — медыкаменты (на 27,8%), пісьмовыя прылады (на 25,1%), бензін (на 23,3%), веласіпеды і матацыклы (на 14,4%), гадзіннікі (на 13,8%), дываны і дывановыя вырабы (на 13,7%), сярод паслуг — санаторна-аздараўленчыя (на 89,6%), тэатраў і канцэртных залаў (на 72,1%), вышэйшай адукацыі (на 69%), кінатэатраў і відэасалонаў (на 54,6%).

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ўзраслі за год на 21%, сельскагаспадарчай — на 29,3%, у тым ліку ў раслінаводстве — на 62,6%, у жывёлагадоўлі — на 20,8%. Цэны ў будаўніцтве павялічыліся на 35,4%, пры гэтым будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 42,2%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць