Грамадства33

У касцёле святога Роха ў Мінску сёння пройдзе служба на англійскай

Багаслужба на англійскай мове пройдзе сёння ў мінскім касцёле святога Роха (Святой Тройцы) на Залатой Горцы, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі.

Як растлумачылі ў Касцёле, англамоўная літургія служыцца у Менску вельмі рэдка. На пастаяннай аснове яна праходзіць у адным з касцёлаў Гродна. У сталіцы пакуль няма нейкага рэгулярнага графіка.

На службу ў касцёл на Залатой Горцы запрашаюцца ўсе англамоўныя госці сталіцы. «У асноўным такія набажэнствы патрэбныя для студэнтаў, у тым ліку з такіх краін, як Шры-Ланка або Індыя», — адзначылі ў РКЦ. Служба пачнецца а 15.00.

Мінскі прыход святога Роха — самая старая каталіцкая абшчына ў Мінску, пра якую захаваліся дакументальныя запісы.
Прыход заснаваў у XIV стагоддзі кароль Ягайла. Пазней — у 1860-х гадах — ахвяраванні на будаўніцтва каменнага храма збіралі не толькі каталікі, але і праваслаўныя, і юдэі ў знак падзякі святому Роху за выратаванне горада ад эпідэміі халеры.

Гэтага святога лічаць заступнікам беларускай сталіцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы8

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камароўцы» з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч8

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы8

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць