Надвор'е

У трох абласцях Беларусі зафіксаваныя масавыя выпадкі адключэння электраэнергіі

З-за абрыву ліній электраперадачы ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях 13 і 14 снежня без святла засталіся больш за 130 населеных пунктаў. На раніцу панядзелка абясточанымі застаюцца 36 вёсак і гарадоў.

У Мінскай вобласці зарэгістраваны адключэнні электразабеспячэння ў Лагойскім, Салігорскім, Слуцкім, Любанскім раёнах і Барысаве. Абясточанымі аказаліся 46 населеных пунктаў і жыхары пяці вуліц у Барысаве, 140 трансфарматарных падстанцый, 12 ферм. Па стане на 6.00 14 сьнежня няма электрычнасці ў 17 населеных пунктах — 214 жылых дамах, 385 жыхароў, у Салігорскім, Слуцкім і Любанскім раёнах.

У Брэсцкай вобласці паведамленне аб аварыйным адключэнні электразабеспячэння ў 53 населеных пунктах Баранавіцкага раёна паступіла ноччу ў панядзелак. З-за наліпання мокрага снегу адбыліся абрывы лініі электраперадачы. У выніку адключэння электразабеспячэння абясточана 210 трансфарматарных падстанцый, 1624 дамы прыватнай жылой забудовы і 18 ферм. Па стане на 07.00 абясточанымі застаюцца 647 дамоў і 6 ферм у 29 населеных пунктах.

Адключэнне электраэнергіі ў ноч з 13 на 14 снежня было зафіксавана і ў Дзятлаўскім, Мастоўскім, Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці. Без электразабеспячэння заставаліся 33 населеных пункта і 4 фермы. Службы змаглі аператыўна аднавіць падачу электраэнергіі ў поўным аб'ёме.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце4

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць