Грамадства132132

Мітрапаліт Павел: Беларускамоўныя набажэнствы не знаходзілі падтрымкі, і людзі проста пераставалі хадзіць туды

Мітрапаліт Павел пералічыў праваслаўныя храмы, у якіх праходзяць службы на беларускай мове і распавёў, у якім выпадку іх стане больш. Пытанне пра тое, ці ёсць у планах праваслаўных святароў набажэнствы на беларускай мове, было зададзена кіраўніку БПЦ падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

— Вы ведаеце, у нас ёсць храмы такія, дзе літургія здзяйсняецца на беларускай мове, — адзначыў мітрапаліт Павел. — Я скажу, што нават былі спробы наогул перайсці на беларускую мову ў некаторых храмах, але яны не атрымалі свайго развіцця, таму што людзі ўжо прывыклі да царкоўнаславянскай. Хоць нас спрабуюць абвінаваціць у тым, што вось — руская мова. Але гэта не руская мова, мы здзяйсняем набажэнствы на царкоўнаславянскай, і гэта нават не стараславянская. Гэта мова канца XIX — пачатку XX стагоддзя. І яна зразумелая сёння нам — тым, хто ўважліва прыслухоўваецца да слоў малітвы.

Кіраўнік БПЦ сцвярджае, што спробы некаторых храмаў перайсці на беларускамоўныя набажэнствы не знаходзілі падтрымкі ў вернікаў і «людзі проста пераставалі хадзіць туды».

— Але, тым не менш, у нас у Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску здзяйсняецца па суботах літургія на беларускай мове, у Міхайлаўскім прыходзе ў Мінску — адзін раз у месяц, і два разы на месяц — у храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага пры духоўнай акадэміі. Так што, хто жадае — прыходзьце, - запрасіў на беларускамоўныя набажэнствы кіраўнік праваслаўнай царквы ў Беларусі. — У нас няма забароны. Калі будзе пажаданне, калі будуць людзі прыходзіць - тады, вядома, мы будзем маліцца (на беларускай).

З іншага боку, мітрапаліт лічыць, што выказванні накшталт «не хаджу ў царкву, бо няма літургій па-беларуску» — апраўданне чалавечай ляноты.

Каментары132

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць