Грамадства4141

Праваслаўны святар: Негатыўнай рэакцыі на беларускую мову няма

Айцец Аляксандр Шрамко раз у месяц ладзіць беларускамоўныя набажэнствы ў храме Архістратыга Божага Міхаіла ў сталічным мікрараёне Сухарава.

Мы папрасілі святара пракаментаваць выказванні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб тым, што «некаторыя храмы спрабавалі перайсці на беларускамоўныя набажэнствы і не знаходзілі падтрымкі ў вернікаў, і людзі проста пераставалі хадзіць туды».

Аляксандр Шрамко кажа:

«Людзей у храме не паменела. Ходзяць як на царкоўнаславянскія службы, гэтак і на беларускія. Ніякага негатыўнага стаўлення на беларускую мову я не бачыў. Ніхто не кажа, што ім гэта не падабаецца. Зразумела, што вернікі больш звыклыя да царкоўнаславянскай, але на беларускую таксама добрая рэакцыя.

У нас беларускамоўная служба па нядзелях а 9:00, самы зручны час. Адмаўляцца ад беларускай мовы не плануем, усё ідзе нармальна. Я не ведаю такіх храмаў, якія б хацелі цалкам перайсці на беларускую.

У Петрапаўлаўскім саборы ёсць беларускамоўная служба, але ідзе яна ў суботу, не галоўны дзень, і а 7-й раніцы. Таму ў нас на прыходзе мы адразу паставілі мэту, каб служба была менавіта ў нядзелю.

Я бачу яшчэ праблему ў тым, што людзей, якія хочуць чуць набажэнствы па-беларуску, дастаткова шмат, але не ўсе звяртаюцца непасрэдна да царкоўнага кіраўніцтва. А трэба канкрэтна браць і пісаць. У нашым выпадку хапіла аднаго ліста на гэтую тэму, каб мітрапаліт Павел даў сваё блаславенне на службу па-беларуску раз на месяц».

Каментары41

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць