Афіша

Трэці «Парадак словаў» у Менску

Чарговы фэстываль паэзіі «Парадак словаў» пройдзе з 31 ліпеня да 3 жніўня.

Месцамі правядзеньня стануць музэі Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А), гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) ды фальварак «Добрыя мысьлі» (вул. Магілёўская, 12).

Госьці фэсту: літаратурныя фэстывалі «Кіеўскія Лаўры», «Літэратэрра» (Ніжні Ноўгарад), «Валошынскі фэст» (Кактэбель), Ташкенцкі паэтычны фэст (Узбэкістан).

Ганаровае адкрыцьцё Фэстывалю і першыя паэтычныя чытаньні адбудуцца 31 ліпеня, у чацьвер, а 18:00 у музэі Багдановіча.

1 жніўня ў музэі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) а 17-й пачнецца вечар беларускай паэзіі з удзелам Уладзімера Арлова, Марыйкі Мартысевіч, Зьмітра Вішнёва, Вікі Трэнас, Сяргея Прылуцкага, Андрэя Адамовіча, Віталя Рыжкова, Ігара Бабкова, Леаніда Дранько-Майсюка, Зьмітра Пляна, Вальжыны Морт, Анатоля Івашчанкі ды іншых.

У гэты самы дзень у фальварку «Добрыя мысьлі» (Магілёўская, 12) а 20-й пачнецца першы беларускі СЛЭМ. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Слэм адбываеца ў выглядзе паэтычных спарынгаў – паэты спаборнічаюць, падобна баксэрам. Толькі ня б’юцца, а вершы чытаюць.

2 жніўня ў музэі гісторыі беларускай літаратуры — прэзэнтацыі. А 12-й пачнецца прэзэнтацыя праекта “Літаратурнае радыё”, у 13.45 — міжнароднага валошынскага літаратурнага фэсту. А ў 15.45 пачнецца прэзэнтацыя міжнароднага фэсту паэзіі “Кіеўскія лаўры” і часопіса “ШО”.

У музэі Максіма Багдановіча (Багдановіча, 7а) а 16-й — музычна –паэтычны праект беларускіх аўтараў з удзелам Міхася Башуры, Юрася Барысевіча, Ільлі Сіна, Алеся Камоцкага і іншых.

У нядзелю, 3 жніўня, у фальварку “Добрыя мысьлі” — а 12-й прэзэнтацыя міжнароднага фэстывалю паэзіі «ЛІТЭРАТЭРРА» і літаратурнага парталу «Літэратэра» (www.literaterra.ru). У 13.45 — прэзэнтацыя Ташкенцкага міжнароднага фэстывалю і альманаху “Малы шаўковы шлях”, а 15-й — вечар аўтара ЛІТО (Беларусь). Заканчэньне фэсты “Парадак слоў” — а 17-й. Удзел бяруць Валянціну Акудовіч, Міхал Анемпадыстаў ды іншыя.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Больш падрабязную праграму фэсту можна знайсьці на сайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паскардзіўся, што сітуацыя ў Беларусі «падобная да абложанай крэпасці»25

ЗША хочуць даць гарантыі Украіне ўжо пасля здзелкі21

На «Камароўцы» з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць