Навука і тэхналогіі99

Бліжэйшым часам кітайская касмічная станцыя ўпадзе на Зямлю. Ніхто не ведае, куды менавіта

Першая кітайская арбітальная станцыя-аўтамат «Цяньгун-1» сыдзе з арбіты і ўпадзе на Зямлю ў перыяд з 31 сакавіка па 4 красавіка 2018 года. Згодна з заявай Еўрапейскага касмічнага агенцтва, падзенне будзе некантралюемым, таму дзе менавіта станцыя апынецца ў момант падзення, спецыялісты сказаць пакуль не могуць.

Фота: space.com

Па папярэдніх разліках, зона падзення станцыі пазначаная паміж 42,8 градуса паўночнае шыраты і 42,8 градуса паўднёвае шыраты, а гэта значыць, што патэнцыйным месцам падзення можа стаць Афрыка, паўднёвая Еўропа, Блізкі Ўсход ці Паўднёва-Усходняя Азія.

Навукоўцы ўпэўненыя, што рызыка для навакольнага асяроддзя і людзей мінімальная, бо большая частка станцыі проста згарыць у атмасферы, астатнія ж часткі, калі і даляцяць да паверхні Зямлі, сур'ёзнай пагрозы прадстаўляць не будуць.

Хольгер Краг, кіраўнік ўпраўлення, якое займаецца адсочваннем касмічнага смецця пры Еўрапейскім касмічным агенцтве, таксама адзначыў, што атрымаць траўму ад падзення абломкаў станцыі малаверагодна.

«Звычайна ад 20 да 40 адсоткаў буйных аб'ектаў могуць даляцець да Зямлі, але пры гэтым яны ўсё роўна руйнуюцца пры падзенні, а верагоднасць атрымаць траўму ад падзення такога абломка параўнальная з шанцам быць паражаным маланкай двойчы на год», — супакойвае Краг.

«Цяньгун-1» запусцілі на арбіту 29 верасня 2011 года, і яна стала першай пілатаванай арбітальнай станцыяй, якая не належыць ЗША або СССР. Тэрмін яе эксплуатацыі складаў усяго два гады, таму ў 2013 годзе эксплуатацыя станцыі завяршылася.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы8

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камароўцы» з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч8

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы8

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць