Грамадства1515

Дэпутаты былых Вярхоўных Саветаў заклікалі грамадзян «згуртавацца вакол незалежнасці»

Дэпутаты Вярхоўных Саветаў Беларусі ХІІ (1990—1996) і ХІІІ скліканняў (1996—…) 9 лютага сабраліся ў Мінску напярэдадні 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Беларусі. Ініцыятарам спаткання стаў былы спікер Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб. Па выніках сустрэчы яны прынялі зварот. Прапануем яго вашай увазе.

«Шаноўныя суайчыннікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання пасля вялікіх і надзвычай напружаных спрэчак, якія адбываліся на працягу амаль чатырох гадоў, прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Рэспублікі Беларусь. Паводле зацверджанага 15 сакавіка 1994 года Асноўнага закона нашай дзяржавы былі выбраныя першы яе Прэзідэнт, легітымны склад парламента — Вярхоўнага Савета 13-га склікання, сфарміраваныя новыя органы выканаўчай улады і Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.

У самым першым артыкуле нашага Асноўнага Закона зафіксаваны палажэнні, стратэгічна важныя для існавання ўсёй нашай нацыі цяпер і ў будучыні:

«Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.

Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак».

У артыкуле 18 Канстытуцыі недвухсэнсоўна вызначана:

«Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.

Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай».

Такім чынам, асэнсоўваючы сябе паўнавартасным суб’ектам супольнасці народаў свету, пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцяў, грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у прынятай Канстытуцыі сцвердзіў суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы як найвялікшую каштоўнасць для кожнага грамадзяніна Беларусі.

Незалежнасць Беларусі — гэта набытак не толькі сённяшняга пакалення, але і нашых продкаў; яна таксама належыць нашым нашчадкам. Суверэнітэт краіны не можа быць абмежаваны або скасаваны праз рашэнні любых дзяржаўных асоб і органаў, нават праз рэферэндум.

Незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт адкрываюць шлях да росквіту Айчыны, спрыяюць умацаванню стасункаў нашай краіны з міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю народаў.

Згодна з арт. 3 нашай Канстытуцыі, «адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ». У сувязі з гэтым мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў, заклікаем усіх грамадзян краіны і ўсіх суайчыннікаў за мяжой згуртавацца вакол дасягнутай Незалежнасці нашай Бацькаўшчыны і зрабіць усё магчымае, каб на вякі захаваць і замацаваць суверэнітэт нашай дзяржавы!»

Каментары15

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»26

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць