
MGM/Photofest
Стрымінгавая платформа HBO Max часова прыбрала з адкрытага доступу фільм «Знесеныя ветрам», паведамляе The Hollywood Reporter.
Прадстаўнік HBO сказаў выданню, што карціна 1939 года «адлюстроўвае некаторыя этычныя і расавыя забабоны, якія, на жаль, былі распаўсюджанай з'явай у амерыканскім грамадстве».
У HBO паабяцалі, што пазней вернуць фільм на платформу, але «разам з абмеркаваннем яго гістарычнага кантэксту і шальмаваннем тых самых кадраў». Прадстаўнік кампаніі адзначыў, што фільм будзе прадстаўлены без змен.
У мінулым «Знесеныя ветрам», зняты ў 1939 годзе, крытыкавалі з-за адлюстраванняя афраамерыканцаў і рамантызацыі рабства.
Каментары