Колькасць загінулых падчас ультрамарафону ў паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу ў Кітаі павялічылася да 21, ратавальнікі выявілі цела апошняга са зніклых удзельнікаў забегу, піша ТАСС са спасылкай на Global Times.
Восем чалавек атрымалі лёгкія траўмы.
Забег па перасечанай горнай мясцовасці на 100 км пачаўся раніцай у суботу недалёка ад горада Баінь. Падчас яго адбылося рэзкае пагаршэнне надвор'я, падрабязнасці не ўдакладняюцца.
Паводле звестак ратавальнага штаба днём у суботу на высакагорным этапе ультрамарафону пачаліся парывы шквальнага ветру і пайшоў град. Удакладняецца, што тэмпература цела ва ўдзельнікаў знізілася, яны адчулі дыскамфорт. Забег быў прыпынены.
Мясцовыя ўлады скіравалі на пошукі зніклых каманду з 700 ратавальнікаў. У марафоне бралі ўдзел 172 чалавекі, 151 з іх эвакуіраваныя з дыстанцыі, іх стан стабільны.
Каментары