Грамадства

«Тут мяне чакае смяротнае пакаранне». Пасажыры рэйса Афіны—Вільня расказалі, што было ў мінскім аэрапорце і як паводзіўся Пратасевіч

Партал delfi.lt пагаварыў з адным з пасажыраў рэйса авіякампаніі Ryanair, які сёння на загад Лукашэнкі быў пасаджаны ў Мінску, піша Радыё Свабода.

Людзі, якія ляцелі з адпачынку, кажуць, што інфармацыя пра нібыта канфлікт, якая была пасланая зь Мінску кіраўнікам кампаніі Аэрапорты Літвы, была ілжывай.

«Тры гадзіны нас трымалі ў вузкіх калідорах без вады, прыбіральняў і ўсяго іншага, каб праверыць дакумэнты і абшукаць.

Агляд самалёта заняў каля трох гадзін. Цяпер мы застаемся ў невядомасьці, зачыненыя ў зале чаканьня, у агульную прастору нікога не пускаюць. Хлопчыкі з «бананамі» стаяць. Але ёьсць прыбіральні і мінібар. Чакаем, ніхто нам нічога ня кажа», — кажа адзін пасажыр самалёта, пасаджанага ў Мінску.

«Было шмат чутак. Пасьля раптоўнага манэўру самалёта адзін хлопец пачаў панікаваць, схапіўся за галаву.

Толькі тады мы зразумелі, чаму. Ніякага канфлікту не было, да тых паваротаў самалёта не было ніякіх скандалаў, ніхто ні з кім не сварыўся. Толькі калі хлопец даведаўся, што мы ідзем на пасадку, ён засмуціўся.

Нас усіх па чатыры вывелі, сабакі абнюхалі ўсе нашы рэчы. Таго хлопца адвялі ў бок, яго рэчы і вытрасьлі на ўзлётную паласу. Мы спыталіся ў яго, што адбываецца. Ён сказаў, хто ён такі, і дадаў: «Тут мяне чакае сьмяротнае пакараньне». Ён быў ужо спакайнейшы, але дрыжаў. Побач з ім увесь час стаяў афіцэр, і неўзабаве вайскоўцы яго проста вывелі», — кажа чалавек, які бачыў падзеі зблізку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад6

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць