Грамадства

Суд па грамадзянскай справе супраць ЗБС «Бацькаўшчына» прызначаны на 23 верасня

У Вярхоўным Судзе адбылася размова ўпаўнаважанага прадстаўніка Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з прадстаўніком Міністэрства юстыцыі наконт падрыхтоўкі судовага разбіральніцтва ў справе аб ліквідацыі Згуртавання.

Апошні з'езд прайшоў у 2017 годзе

Бакі агучылі і выслухалі аргументы па кожным пункце высунутых на адрас Згуртавання заўваг, з абодвух бакоў суддзёй былі запатрабаваныя дадатковыя дакументы.

Судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе супраць «Бацькаўшчыны» прызначана на 23 верасня.

Прычынай завядзення грамадзянскай справы супраць «Бацькаўшчыны» стаў перанос VIII З’езду беларусаў свету на наступны год праз абмежаванні, накладзеныя сусветнай каранавіруснай пандэміяй, за які прагаласавала Вялікая Рада ЗБС «Бацькаўшчына».

Адметна, што рашэнне аб пераносе з’езду прымалася пасля кансультацый з Мінюстам. Менавіта Мінюстыцыі пацвердзіла, што Вялікая Рада мае ўсе паўнамоцтвы прыняць такое рашэнне, пасля чаго пытанне пераносу было вынесенае на пісьмовае галасаванне сябрам Вялікай Рады.

Раней, цягам пазапланавай праверкі Згуртавання «Бацькаўшчына», распачатай Мінюстам у першай дэкадзе ліпеня, арганізацыя атрымала два папярэджанні:

— першае — за не выкладзеную на сайт zbsb.org, але дасланую ў Мінюст справаздачу аб дзейнасці, якую, паводле заканадаўства, пры такіх умовах размяшчаць на сайце і неабавязкова;

— другое — за тое, што з 14 да 22 ліпеня «Бацькаўшчына» не ліквідавала пералік устаноўленых міністэрствам парушэнняў.

Ліквідацыя парушэнняў не ўяўлялася магчымай праз тое, што ранкам 14 ліпеня на офісе Згуртавання адбыўся ператрус, пасля чаго памяшканне было апячатана СК.

20 жніўня арганізацыя атрымала адказ ад Следчага камітэту, з якога вынікае, што ў дачыненні да Згуртавання распачата справа «па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361 КК».

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць