Меркаванні

Эксперт: Мэта Расіі — замацавацца на тэрыторыі Беларусі, пакуль ёсць Лукашэнка

— Цяпер гэта адзін навучальны цэнтр, а чаму б заўтра другі не з'явіўся альбо трэці? Такім чынам паступова адбываецца павелічэнне колькасці расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі, пра якое мы можам нават і не ведаць, — адзначыла ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» дырэктар па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі iSANS Марыя Аўдзеева.

Вучэбна-баявыя цэнтры ствараюць магчымасці для таго, каб туды пастаянна ездзілі расійскія вайсковыя спецыялісты. Але мы не ведаем, чым яны там будуць займацца, звяртае ўвагу Аўдзеева:

— Калі гэта не афіцыйная вайсковая база, то яны не абавязаныя даваць справаздачу, колькі чалавек туды прыехала, якія там ёсць лагістычныя магчымасці і ў прынцыпе якая іх роля акрамя таго, што яны там вучаць беларускіх вайскоўцаў.

Расія пераследуе мэту «замацавацца» ў Беларусі, пакуль там ёсць Лукашэнка. Ён слабы, аказвае падтрымку. У адказ на гэтую падтрымку, на тое, што ён прадае частку суверэнітэту Беларусі, ідуць дамоўленасці аб тым, каб павялічыць вайсковую прысутнасць у Беларусі, аб эканамічным зрошчванні. Фактычна гэта паўзучая анексія. Але гэта ўсё трэба зрабіць так, каб потым гэта было складана адыграць. Каб, калі зменіцца Лукашэнка, наступны, хто прыйдзе, не мог адмяніць гэтыя дамоўленасці.

На думку Аўдзеевай, сталая вайсковая прысутнасць у Беларусі таксама дае Расіі геапалітычны рычаг у размовах з Захадам. Расеія спрабуе паказаць, што Беларусь — гэта сфера прыярытэтнай цікавасці.

— Маўляў, мы тут можам уплываць на сітуацыю, а акрамя нас тут ніхто нічога не разумее, дайце нам паўнамоцтвы — мы тут самі разбяромся, гэта наогул спрадвечна наша тэрыторыя, мы ведаем, як навесці тут парадак.

Тое ж самае Пуцін спрабаваў у дачыненні да Украіны зрабіць. Не вельмі атрымалася, але тым не менш наступствы для Украіны такія, якія мы сёмы год спрабуем перамагчы, — дадае Марыя.

— Наўмысна падымаецца градус напружання, таму што ЕС і Украіна не могуць не рэагаваць на тое, што расійская база фактычна будзе створаная блізка да іх межаў. Улічваючы яшчэ тое, што ў Крыме і на ўсходзе Украіны вялікая колькасць расійскага ўзбраення, тэрыторыя Украіны апынаецца ў поўнай даступнасці для расійскіх сродкаў СПА.

Заходнія краіны павінны будуць перабудоўвацца, быць гатовымі на гэтую пагрозу адказаць. Такую тактыку «паторгванняў» і нейкіх дробных гадасцяў Расія заўсёды паспяхова выкарыстоўвала. Трэба гэта ўлічваць, — лічыць эксперт.

Чытайце таксама: Лукашэнка анансаваў з'яўленне ў Беларусі «дзясяткаў самалётаў і верталётаў» з Расіі — але ў нас няма столькі пілотаў. Рускія застануцца?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць