Свет

Памёр Міна Раёла, адзін з найбольш вядомых футбольных агентаў у свеце

Вядомы нідэрландскі футбольны агент італьянскага паходжання Міна Раёла памёр ва ўзросце 54 гадоў пасля працяглай барацьбы з хваробай лёгкіх, паведаміла ў сацсетках ягоная сям'я.

Два дні таму замежныя СМІ ўжо паведамлялі пра смерць Раёлы, які доўгі час змагаўся з захворваннем лёгкіх і нават перанёс аперацыю на іх. Пазней памочнік Раёлы, а затым і ён сам абверглі заявы СМІ. Але цяпер усё пацверджана афіцыйна.

Раёла прадстаўляў інтарэсы больш чым 20 шырока вядомых у Еўропе і свеце футбалістаў. Сярод іх былі такія зоркі, як галкіпер «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Італіі Джанлуіджы Данарума, нарвежскі нападаючы дортмундскай «Барусіі» Эрлінг Холанд, шведскі форвард «Мілана» Златан Ібрагімавіч, нідэрландскі абаронца «Ювентуса» Матэйс дэ Лігт, паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Францыі Поль Пагба і іншыя вядомыя футбалісты.

Каментары

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць