Свет

Чэхія па эканоміцы амаль дагнала Францыю, а Румынія ўжо больш паспяховая за Расію

Але Беларусь, Расія і Украіна апошнія дзесяць гадоў тапталіся на месцы.

Прага. Фота: pixabay.com

Алег Іцхокі, рускі і амерыканскі эканаміст, звярнуў увагу на паказальны факт: Румынія абагнала Расію па ВУП на душу насельніцтва, піша thinktanks.by.

ВУП Румыніі ў 2020 годзе на душу насельніцтва складаў 12,9 тыс. долараў, у Расіі — 10,1 тыс., у Беларусі — 6,4 тыс. долараў.

Але ж Румынія — гэта краіна без прыродных рэсурсаў, яна заўсёды была сатэлітам Савецкага саюза, прычым адным з самых бедных.

Алег Іцхокі падкрэсліў, што эканомікі ўсіх краін Усходняй Еўропы, за выключэннем Беларусі, Украіны і Расіі, рухаюцца па адной агульнай траекторыі.

Гэтае паступальнае развіццё з прыкладна чатырохпрацэнтным ростам штогод на працягу апошніх 25—30 гадоў.

Там не было скачкоў росту з наступнай рэцэсіяй, як у Беларусі і Расіі.

І рухаючыся плаўна наперад, Усходняя Еўропа дасягнула вынікаў, якія ўражваюць.

Чэхія па ВУП на душу насельніцтва ўжо практычна дагнала Францыю — ён складае 95% ад французскага.

Гэта значыць, фактычна яна перайшла ў разрад развітых краін. Хоць Чэхія таксама была «малодшым братам» Савецкага саюза.

За Чэхіяй ідуць Эстонія, Славенія — сёння гэта сапраўды багатыя краіны. Потым ідуць Польшча, Венгрыя, Славакія. А за імі падцягваецца Румынія, а таксама яшчэ адстаюць Сербія і Балгарыя.

«Усе яны рухаюцца па тых жа траекторыях. Калі мы паглядзім, дзе знаходзіцца Румынія — яна проста на дзесяць гадоў адстае ад Чэхіі. А Балгарыя і Сербія адстаюць яшчэ на 5 гадоў. Можа быць, калі пройдзе 10 гадоў развіцця, яны дагоняць Францыю», — прагназуе эканаміст.

Для сусветнай эканомікі гэта ўнікальная сітуацыя. Таму што ў свеце практычна не было краін, якія завяршылі пераход ад стану краін, што развіваюцца, да развітых.

З буйных краін мы можам казаць толькі пра Паўднёвую Карэю, якая завяршыла гэты пераход. А цяпер цэлы рэгіён скончыць сваю трансфармацыю ў развітыя краіны — за кошт заходнееўрапейскага інстытуцыйнага прыцягнення.

Ва Украіны, Беларусі і Расіі павінен быў быць падобны шлях развіцця. Але апошнія 10—12 гадоў гэтыя эканомікі практычна не растуць. Скачок росту ў 2000-х прывёў да моцнай тэрытарыяльнай няроўнасці, калі багацце канцэнтравалася ў буйных гарадах, а за іх межамі людзі жылі бедна.

Калі паглядзець на Польшчу ці Румынію — там рост значна больш раўнамерны. Гэтыя краіны ператвараюцца па сваёй структуры ў свайго роду Нямеччыну, хаця бяднейшую. Нямеччыну, дзе няма гарадоў, якія моцна выдзяляюцца і значна апярэджваюць сельскую мясцовасць. Паняцце сельскай мясцовасці ў Германіі — гэта багатыя вёскі, дзе жывуць багатыя людзі.

Ва Усходняй Еўропе раўнамерны рост стварае вялікі сярэдні клас. І гэта тое, што было б у інтарэсах і Беларусі, і Украіны, і Расіі.

Аднак розніца ў палітычным ладзе абумовіла скатванне на іншую траекторыю, лічыць Алег Іцхокі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць