Свет1010

«У нацыстаў заўсёды нюх на гэтае прозвішча». Праўнучка кампазітара Рыхарда Вагнера выказалася пра сваё стаўленне да ПВК «Вагнер»

Катарына Вагнер, чый прадзед быў адным з найвялікшых нямецкіх кампазітараў, у інтэрв'ю выданню Die Welt шчыра абурылася наяўнасцю іх прозвішча на «крывавых сцягах» расійскіх наймітаў.

Катарына Федэрыка Вагнер, праўнучка аднаго з найвялікшых нямецкіх кампазітараў Рыхарда Вагнера. Фота: Contributor Getty Images

Праўнучка знакамітага нямецкага кампазітара Рыхарда Вагнера падзялілася сваім меркаваннем аб аднайменнай расійскай прыватнай вайсковай кампаніі.

Па словах Катарыны Вагнер, якія 11 ліпеня прыводзіць выданне Die Welt, даўняя традыцыя нацыстаў па выкарыстанні прозвішча яе прадзеда сёння набыла новую агідную форму ў асобе наймітаў Яўгена Прыгожына.

«Гісторыя паўтараецца. Прысваенне твораў майго прадзеда нацыянал-сацыялістамі ўжо тады было нечым брыдкім. А цяпер, калі расійская армія наймітаў, чыю жорсткасць складана перасягнуць, малюе наша сямейнае прозвішча на сваіх крывавых сцягах, то ў мяне і многіх іншых людзей аж дыханне перахоплівае», — падзялілася Катарына Вагнер падчас інтэрв'ю журналістам Die Welt.

На яе думку, спадчына яе прадзеда стала зноў незаслужана знітаваная з самымі злымі формамі палітычнага і расісцкага вар'яцтва, якое, напрыклад, у гэты момант адбываецца ва Украіне.

«Гэта тое, што вельмі складана адмаўляць і ў чым абавязкова трэба зноў старанна разбірацца», — падагульніла Катарына.

Чытайце таксама:

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага

НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю

Каментары10

  • ЯНКА
    12.07.2023
    🎼 Для беларусаў Вагнер гэта, найперш, не Прыгожын і ня гэны Рыгард зь ейнай унучкай. А менавіта наш «Ге́нрых Ма́тусавіч Ва́гнер (2 ліпеня 1922, г. Жырардаў, Польшча — 15 ліпеня 2000, г. Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар, педагог і музыкант. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963), Народны артыст БССР (1988). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976), прафесар (1988)», — як піша вікіпэдыя. Дык шануйма сваё, а потым кітайскае❗
  • она права
    12.07.2023
    Раз род Вагнера признал пригожинцев нацистами, то так и есть.
    А лукашенко их называет святыми войнами русского мира и преклоняется перед ними, значит он поклоняется нацизму и признаёт его.
    Они ему нужны в кгб, в мвд, в губопике, в прокуратуре и в мо.
  • Железный Дровосек
    12.07.2023
    Тут же все как табуретка,ясно—главному их командиру(который нацист уткин) понравились первые кадры «Апокалипсиса сегодня» под «Полет Валькирий» Вагнера.Уверен,что он даже фильм до конца н осилил. Ирония в том, что гитлеровцы,поднявшие Вагнера,как жупел,весь уткиновский народ считали недочеловеками. А он восторгается музыкой .Ну не дебил ли?

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»26

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць