Грамадства22

У Tut.by з'явіўся новы ўладальнік? Хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена 

Сэрвіс Whois паказвае, што хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена Tut.by, на якім знаходзіўся найбуйнейшы партал Беларусі, разгромлены ўладамі ў маі 2021 года. Апошнія абнаўленні зафіксаваныя 27 красавіка 2023 года, а сам дамен падоўжаны да 19 мая 2024 года. Уладальнік схаваў інфармацыю пра сябе, такім правам можа скарыстацца фізічная асоба, піша Reform.by.

Дамен Tut.by усё гэтак жа зарэгістраваны праз ТАА «Надзейныя праграмы». Аднак цяпер ён не належыць ТАА «Тут бай медыя».

Раней інфармацыя выглядала так:

У web.archive.org можна выявіць актыўнасць, звязаную з сайтам на дамене tut.by. Сайт практычна без перапынкаў архіваваўся са снежня 2000 года па 18 мая 2021 года. Гэта дзень, калі ўлады зладзілі пагром у офісе праекта. Затым ніякай актыўнасці не назіралася да 7 сакавіка 2023 года.

У сакавіку 2023 года з 7 па 15-га новыя ўладальнікі спрабавалі запусціць сайт на сістэме кіравання кантэнтам «Бітрыкс», а затым з'явіўся шаблон мэблевай крамы без назвы. Новы праект размяшчаўся ў дата-цэнтры «Белтэлекама».

У чэрвені 2021 года саўладальнік кампаніі «Тут бай медыя», якому належаў дамен і таварны знак, Кірыл Валошын, які застаўся на волі, каментаваў чуткі аб перадачы дамена новым уладальнікам — нібыта там будзе створана прапагандысцкае СМІ на чале з Раманам Пратасевічам.

«На гэты момант даменнае імя, гандлёвы знак і праграмнае забеспячэнне, натуральна, належаць кампаніі. Сваю інтэлектуальную ўласнасць ТАА «Тут бай медыя» не збіралася і не збіраецца аддаваць; ніякіх угодаў у дачыненні да гэтага быць не можа», — заявіў тады ён.

18 жніўня 2021 года Tut.by унеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У адпаведнасці з гэтым, распаўсюд любой прадукцыі парталу, у тым ліку лагатыпу, улады сталі лічыць адміністрацыйным правапарушэннем. 14 чэрвеня 2022 года рашэннем эканамічнага суда Мінска ТАА «Тут бай медыя» было прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, а яго дзейнасць на тэрыторыі Беларусі забароненая. Была забароненая яго сімволіка і атрыбутыка.

Reform.by звярнуўся да дачкі, спадчынніцы заснавальніка партала Юрыя Зісера, які памёр у маі 2020 года, але адказу пакуль не атрымаў.

Tut.by быў разгромлены ўладамі 18 мая 2021 года, калі ў рэдакцыю ў Мінску, рэгіянальныя прадстаўніцтвы і дахаты да супрацоўнікаў прыйшлі з ператрусамі. Тады былі затрыманыя 15 чалавек. 17 сакавіка 2023 года галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава і гендырэктар Людміла Чэкіна былі асуджаныя на 12 гадоў калоніі.

Каментары2

  • TUT.EU
    18.11.2023
    Нічэво ні панімаю, ён і раньше аткрываўся. Хіба што ні так пасматрэў?
  • Woodoo Cult
    18.11.2023
    Дело Зиссера живёт. Может, и вправду Протасевич запустится))))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла17

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўрадзе назвалі дату, калі беларусам давядзецца на 100% аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі9

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле17

Зянковічу запрасілі двух стылістаў і нават купілі трусы: што засталося за кадрам інтэрв’ю АНТ у гатэлі «Еўропа»5

«Рэформ» адказаў Бугаю: «Лукашэнка застанецца сам-насам з Расіяй»32

У Гродне МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Дастаць яго будзе цяжка ФОТАФАКТ1

Маршрутчыка, які падмануў гаротных жанчын на 68 тысяч рублёў, асудзілі на чатыры гады

Расіянін на «Доджы» разагнаўся да 200 км/г на трасе М1. Але ад ДАІ не ўцёк9

Мінчук сцвярджае, што таксіст двойчы прыняў аплату за паездку: «Узяў грошы ў мамы, а потым — у мяне»1

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла17

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць