Грамадства

Расія паставіць 5,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі

У 2010 годзе расійская кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» плануе паставіць у Беларусь да 5,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце кампаніі.

Як адзначаецца ў прэс‑рэлізе, паміж «Інтэр РАО ЕЭС» і канцэрнам «Белэнэрга» дзейнічаюць доўгатэрміновыя ўзаемазвязаныя дагаворы на пастаўку электраэнергіі і яе транзіт праз сеткі аб’яднанай энергетычнай сістэмы (АЭС) Беларусі. Паводле гэтых дагавораў у 2010 годзе кампанія мае намер паставіць у Беларусь 3 млрд. кВт•гадз электраэнергіі ў адпаведнасці з балансам Саюзнай дзяржавы і да 2,5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі — «на аснове прынцыпаў камерцыйнай мэтазгоднасці».

У 2010 годзе таксама плануецца ажыццяўляць транзітныя пастаўкі, у тым ліку праз сеткі АЭС Беларусі, у Калінінградскую энергасістэму і краіны Балтыі. У 2009 годзе ў краіны Балтыі было пастаўлена 1,1 млрд. кВт•гадз электраэнергіі.

Умовы транзіту, нагадаем, абмяркоўваюцца сёння на перамовах у Мінску.

Прэс‑служба кампаніі адзначае, што ў канцы мінулага года ў Беларусь былі накіраваныя прапановы па тарыфе на транзіт і цане паставак электраэнергіі ў Беларусь на 2010 год, «сфарміраваныя з улікам прынцыпу іх прапарцыянальнага змянення ў рамках доўгатэрміновых дагавораў».

«Прапановы ААТ «Інтэр РАО ЕЭС», — падкрэсліваецца ў паведамленні, — заснаваныя на выкананні інтарэсаў кожнага з бакоў і маюць на ўвазе кампенсацыю затрат беларускаму боку з улікам павелічэння аб’ёму транзіту электраэнергіі цераз тэрыторыю Беларусі і зацверджаных тарыфна‑балансавых рашэнняў Федэральнай службы па тарыфах Расіі. Яны неаднаразова абмяркоўваліся з беларускімі калегамі, што зафіксавана пратаколамі двухбаковых перамоў».

Патрабаванне «Белэнэрга» аб кратным павелічэнні кошту транзіту, адзначаюць у кампаніі, «не адпавядае духу падпісаных раней доўгатэрміновых пагадненняў і схеме ўзаемадзеяння «Інтэр РАО ЕЭС» і «Белэнэрга», якая рэалізуецца на міждзяржаўным узроўні і ў рамках паліўна‑энергетычнага балансу Саюзнай дзяржавы».

«Інтэр РАО ЕЭС» разлічвае, што «перамовы будуць насіць канструктыўны характар і праходзіць у фармаце ўзважанага дыялогу, які дазволіць у кароткія тэрміны знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне», падкрэсліваецца ў прэс‑рэлізе.

ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» — электраэнергетычная кампанія, якая кантралюе шэраг генеруючых і размеркавальных энергетычных актываў у Расіі і за мяжой. Сумарная ўстаноўленая магутнасць электрастанцый, што знаходзяцца ва ўласнасці і пад кіраваннем кампаніі, складае каля 18.000 МВт. Кампанія вядзе актыўную інвестыцыйную дзейнасць, займае вядучыя пазіцыі ў Расіі ў сферы экспарту‑імпарту электраэнергіі.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць