Здарэнні

Украінскі міліцыянт застрэліў беларускага гангстэра

Супрацоўнік міліцыі 1 Мая застрэліў замежніка, які спрабаваў абрабаваць ювелірны магазін "Залатое Руно" ў горадзе Крывы рог (Днепрапятроўская вобласць).

Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Подробности.

У 9.40 у краме спрацавала "трывожная кнопка", нарад міліцыі прыбыў на месца і выявіў, што ў краме разбітыя вітрыны, а прадавец звязаны скотчам.

У гэты час двое невядомых спрабавалі выйсці з крамы, пры гэтым адзін з іх паспрабаваў выхапіць табельную зброю ў супрацоўніка міліцыі.

Пасля папярэджвальных стрэлаў міліцыянт стрэліў нападніку ў грудзі, а другі рабаўнік здолеў уцячы.

Паранены памёр праз паўтары гадзіны ў шпіталі, прымяненне зброі міліцыянтам прызнанае апраўданым.

Высветлілася, што за 10 хвілін да спрацоўвання "трывожнай кнопкі" гэтыя двое мужчын зайшлі ў краму і, пагражаючы фізічнай расправай, звязалі прадаўшчыцу, якая паспела націснуць кнопку сігналізацыі, скотчам, разбілі стэлажы і сабралі ювелірныя вырабы, хоць вынесці іх ім усё-такі не ўдалося.

У кішэні параненага міліцыянты знайшлі ключы ад мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter, які знаходзіўся непадалёк, з беларускімі нумарамі.

У ім былі знойдзеныя два мабільныя тэлефоны, пашпарт загінуўшага -- грамадзяніна Беларусі 1961 года нараджэння, і тэхпашпарт, выпісаны, як мяркуецца, на другога нападніка, які з'яўляецца або аднафамільцам, або сваяком загінуўшага.

Цяпер таго другога шукаюць. Таксама міліцыя правярае, як мікрааўтобус і двое рабаўнікоў з Беларусі трапілі ва Украіну, і ці на законных падставах там знаходзіліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад6

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць