Улада2424

Тэлеканал «Расія»: Палітычны хамелеон Лукашэнка сыдзе бясслаўна

Да НТВ і ОРТ далучыліся «Весці» канала «Расія»

Да НТВ і ОРТ далучыліся «Весці» канала «Расія». Тон той самы, як і адрасат: Лукашэнка — палітычны хамелеон. Ніякай больш яму падтрымкі.

Саакашвілі з’явіўся ў эфіры Беларускага тэлебачання, расказалі «Весті». Чаму менавіта цяпер у Менску спатрэбіўся Саакашвілі?

Лукашэнка ў жніўні 2008-га прыязджаў у Расею, каб асудзіць агрэсію Грузіі, а яшчэ, каб падтрымаць Паўднёвую Асецію і Абхазію. Захапляўся дзеяннямі Масквы.

— Гэта была спакойная, ціхая рэакцыя, якая прывяла да таго, што ў рэгіёне ўсталяваўся мір.

Я думаю, што вельмі надоўга цяпер ўсталяваўся мір. І гэта было зроблена вельмі акуратна і прыгожа, на працягу некалькіх дзён.

Але вось цяпер — рэзкі разварот. І — пахвала ад Саакашвілі. Ён дараваў Лукашэнка тыя словы.

«Няма ніякіх сумневаў, што сцэнар гэтага эпізоду пісаў асабіста Аляксандр Рыгоравіч, — упэўнены Мікалай Левічаў, кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея' 'ў Дзярждуме. — Я ўпэўнены, што

беларускі народ дасць у свой час гэтаму ацэнку. Любы палітычны хамелеон сыходзіць з палітычнай сцэны бясслаўна».

Канал нагадвае, што чатыры гады таму Лукашэнка абвінавачваў Саакашвілі ў спробе звяржэння яго, прэзідэнта Беларусі: «Мы не ставім знак роўнасці паміж грузінскім народам і афіцыйнымі ўладамі Грузіі. Саакашвілі збяжыць у Амерыку, ён не будзе жыць у Грузіі, паколькі яму не патрэбная гэтая краіна».

«Калі ты саюзнік Грузіі — няма пытанняў, але калі ты саюзнік Расеі, і з гэтым звязаныя ўсе твае дывідэнды, вядзі сябе адэкватным чынам: не прымай Бакіева, Беразоўскага, — заявіў у сюжэце Мікалай Сванідзэ,
член Грамадскай палаты РФ, палітычны аглядальнік. — Ён пачаў гаварыць аб незалежнасці, але пры гэтым яшчэ і хаміць Расеі».

«Лукашэнка, здаецца, спальвае масты, — працягвае вядоўца. — Але непадобна, што на гэты раз будзе лёгка перайсці ўброд.
Гэта ў мінулыя гады, атрымліваючы танны расейскі газ, Мінск засяродзіў у эканоміцы 50 мільярдаў даляраў. Але Масква так больш не хоча. Прапануецца рэальная інтэграцыя. Вось толькі складана на яе пагадзіцца, калі адна рука з дуляй у кішэні, а іншая — з каменем за пазухай».

У аналагічнай манеры Масква мачуліла Бакіева напярэдадні перавароту ў Кіргізстане.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад6

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць