Выпадак у нас у Дзятлаве, Гродзенская вобласць.
Заходзіць у краму чаловек у спартыўным касцюме (прапаганда здаровага ладу жыцця, мусіць), кандыдат у дэпутаты палаты прадстаўнікоў, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Звяртаецца да загадчыка крамы з просьбай развесіць лістоўкі са свёй праграмай. Яму адмаўляюць са спасылкай на санстанцыю, якая забараняе вешаць на сцены крамы якую б то ні было паперу. На што лапатат выдае: «Да у нас вся Беларусь перед выборами вешается!». Пасля чаго, поўны адчування ўласнай годнасці, расклаў паперы са сваёй праграмай на прылавак крамы.
Каментары