Архіў

Анатоль Прасаловіч. ВЯЛІКІ ЮБІЛЕЙ БОЖАГА НАРАДЖЭНЬНЯ

№ 35 (156), 20 — 26 сьнежня 1999 г.


 

ВЯЛІКІ ЮБІЛЕЙ БОЖАГА НАРАДЖЭНЬНЯ

 

Сёлетняе сьвята Божага Нараджэньня — перадапошняе ў гэтым тысячагодзьдзі, пра якое цяжка сказаць, што яно “наша”, бо шмат каму з нас — няхай і ня ўсім — давядзецца жыць ды памерці ў зусім новай эпосе. Але толькі не нарадзіцца.

Так ужо павялося, што Каляды 25 сьнежня лічацца ў нас выключна каталіцкімі альбо “польскімі”. Насамрэч, ня трэба забывацца на тое, што ў Беларусі існуюць канфэсіі, якія таксама адзначаюць сьвята Раства Божага менавіта ў гэты дзень. Гэта ўсе хрысьціяне, акрамя РПЦ (Расейскае праваслаўнае царквы), наперш — уніяты (у адрозьненьне ад сваіх украінскіх братоў, якія сьвяткуюць 7-га) ды пратэстанты з усім сваім вялізным спэктрам цэркваў. У сваіх калядных пасланьнях усе яны ўздымаюць адны і тыя ж тэмы: падсумаваньне вынікаў тысячагодзьдзя, умацаваньне веры на парозе новага этапу рэлігійнага разьвіцьця ды справу яднаньня ўсіх хрысьціянскіх сёстраў-цэркваў плянэты.

Архімандрыт Сяргей Гаек у сваім звароце да грэка-каталікоў Беларусі нагадвае: “Хрыстос заклікае нас да прымірэньня. Усе мы павінны напоўніцца духам прымірэньня і добразычлівасьці да людзей. Нам патрэбны дух прымірэньня, як у адносінах да нашых братоў па веры, гэтак і да нашых братоў праваслаўных, а таксама да хрысьціянаў іншых канфэсіяў. Нам патрэбны дух прымірэньня ў адносінах да нашых братоў няверуючых і да ўсіх нашых суграмадзянаў”.

Айцец Сяргей на гэты раз зьвяртае асаблівую ўвагу на праблему алькагалізму, што “зьяўляецца страшнай бядой у нашым Краі, якая нішчыць асобы, сем’і і ўсё грамадзтва. Наша Царква і наша Айчына патрабуюць людзей цьвярозых, якія аддана маглі б працаваць для агульнага дабра. Няхай наш добраахвотны выбар неўжываньня алькаголю ў Юбілейным Годзе будзе выяваю нашае рэальнае любові да Бога, да нашай Царквы і нашай Айчыны”, — заклікае архімандрыт. І далей працягвае: “Умілаваныя ў Госпадзе Браты і Сёстры! На парозе Вялікага Юбілею 2000 Году прыміце блаславеньне Сьвятога Айца Яна Паўла ІІ, а таксама пастырскія віншаваньні Яго Эмінэнцыі Кардынала Ахілеса Сільвэстрыні, Прэфэкта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Перадаю іх вам з глыбокай радасьцю і маімі найлепшымі пажаданьнямі, каб сьвяты Божага Нараджэньня і ўвесь Юбілейны Год быў для нас усіх, для нашае Царквы і нашай Бацькаўшчыны сапраўдным часам Божае ласкі.

Няхай дапамагаюць нам у гэтым малітвы Найсьвяцейшай Багародзіцы і ўсіх і блаславёных Зямлі Беларускай”.

Найлепшыя пажаданьні чытачам перадаў і моліцца за іх таксама пастар кальвінісцкай суполкі Лявон Ліпень.

Мы ж, супрацоўнікі “Нашае Нівы”, жадаем, каб сьвяты нараджэньня сапраўды сталіся для ўсіх нас падсумаваньнем усяго найлепшага, што ёсьць і будзе ў нашым жыцьці, сымбалем непераможнасьці, няскоранасьці духу, але разам з тым ня будзем забывацца і на тое, што дзень Божага Нараджэньня — гэта маленькая ўрачыстасьць у кожнай сям’і, калі сваякі, сябры і проста знаёмцы зьбіраюцца, каб узгадаць “простыя рэчы, простыя словы”. Хай нашае з вамі сьвята будзе прасякнутае ціхаю ласкай і міласьцю да бліжняга ды літасьцю да саміх сябе. Не такія, відаць, мы ўжо і благія, калі маем нагоду і магчымасьць хоць раз на год сустрэцца і паразмаўляць пад ледзь чутныя посьвісты ветру ды ціхуткае грукаценьне сьняжынак. Ці пад шоргат дажджу — як адзін з адметных паказьнікаў беларускае рэчаіснасьці канца другога тысячагодзьдзя.

Хрыстос нарадзіўся!

Анатоль Прасаловіч

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паскардзіўся, што сітуацыя ў Беларусі «падобная да абложанай крэпасці»25

ЗША хочуць даць гарантыі Украіне ўжо пасля здзелкі21

На «Камароўцы» з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць