Грамадства66

Аўтуховіч: І трох словаў ад мяне не дачакаюцца

Прадпрымальнік з Ваўкавыска, ветэран афганскай вайны Мікалай Аўтуховіч, асуджаны ў маі 2010 года на пяць гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за захоўванне пяці патронаў да паляўнічай стрэльбы, не мае намеру прасіць Аляксандра Лукашэнку аб памілаванні. Пра гэта ён паведаміў у лісце грамадскаму актывісту Леаніду Гаравому.

Паводле слоў Гаравога, у адным з лістоў ён напісаў Аўтуховічу, што зараз кіраўнік дзяржавы чакае ад палітзняволеных хаця б трох слоў: «Прашу мяне вызваліць». Мікалай Аўтуховіч адказаў, што нават гэтых трох слоў ад яго не дачакаюцца.

«Маю свае погляды. І ўсё жыццё я ніколі іх не мяняю. Нават калі буду ведаць, што яшчэ дадаткова дадуць новы тэрмін, пісаць нават і тры словы не буду! Калі быць нязломленым, трэба ісці да канца.

Без кампрамісаў, без усякіх умоў. Я нічога не рабіў дрэннага для Радзімы і народа, не парушаў аніякіх законаў, чаму я павінен звяртацца з прашэннем? Гэта будзе няправільна, як па мне», — цытуе ліст Аўтуховіча праваабарончы сайт www.spring96.org.

У сваю чаргу брэсцкі ветэран афганскай вайны Аляксандр Сахарук паведаміў праваабаронцам, што Аўтуховіч даслаў яму ліст, у якім павіншаваў усіх сваіх «былых братоў па зброі» з чарговай гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана (15 лютага). Ён пажадаў ім «заставацца ў гэтым жыцці не толькі людзьмі, але і грамадзянамі, каб без сумненняў можна было паціскаць адзін аднаму рукі».

Мікалай Аўтуховіч, якому 7 студзеня гэтага года споўнілася 50 гадоў, утрымліваецца ў гродзенскай турме № 1. Праваабаронцы прызналі яго палітзняволеным, асуджаным за актыўную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй. Аўтуховічу неаднаразова рэкамендавалі звярнуцца па памілаванне да Лукашэнкі. Усякі раз пасля яго адмоў націск на зняволенага з боку турэмнай адміністрацыі ўзмацняўся.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?1

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі, абараняючы незнаёмую жанчыну, загінуў 33‑гадовы беларус12

Лукашэнка прапанаваў Пуціну правесці перамовы па Украіне ў Мінску12

Адміністрацыя Трампа і Мінск абмяркоўваюць вызваленне 100 палітвязняў 13

Ушакоў пра публікацыю сваіх размоваў: «Гэта ўсё вельмі незвычайна!..»10

Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС4

«Германія не дае трэвел-док — маўляў, мяне не пераследавалі, хоць былі суткі і данаты». Як жывуць без пашпартоў5

Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова28

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?1

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць