Грамадства55

Шэйман паў, Нявыглас зь iм

Адпаведны ўказ падпісаў сёньня Лукашэнка.

Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў указ аб вызваленьні Віктара Шэймана ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бясьпекі Рэспублікі Беларусь у сувязі зь пераводам на другую работу.

Кіраўнік дзяржавы ў той жа дзень падпісаў указ аб вызваленьні Генадзя Нявыгласа ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта ў сувязь зь пераводам на другую работу.

Паводле БЕЛТА

Біяграфічныя даведкі

Шэйман Віктар Уладзімеравіч нарадзіўся 26 траўня 1958 г. у Салтанішках Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобл. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Акадэмію МУС. Служыў ва Ўзброеных сілах СССР на Далёкім Усходзе і ва Аўганістане.

З 1987 г. у Беларусі. З 1990 г. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, сакратар камісіі ВС па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, абароне і барацьебе са злачыннасьцю.

Быў у перадвыбарным штабе Лукашэнкі. Ад 5 жніўня 1994 г. – дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі, ад 16 жніўня 1995 г. да 20 сьнежня 1995 г. – в.а міністра ўнутраных спраў РБ і старшыні калегіі МУС Беларусі.

28 лістапада 2000 г. – 29 лістапада 2004 г. – генэральны пракурор, з 20 сакавіка 2006 г. ( на наступны дзень пасьля выбараў -- з 23 сьнежня 2005 г. Шэйман быў кіраўніком перадвыбарчага штабу Лукашэнкі) прызначаны дзяржсакратаром Савету бясьпекі, з 23 сьнежня 2005 г. быў кіраўніком перадвыбарчага штабу Лукашэнкі.

Імя Шэймана згадвалася ў зьвязку са зьнікненьнем вядомых людзей Беларусі (Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага), у красавіку 2006 г. яму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.

***

Нявыглас Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 11 лютага 1954 г. у Парахонску Пінскага раёну Берасьцейскай вобл.

Скончыў Маскоўскае вышэйшае памежнае вучылішча (1975), Вышэйшую школу КДБ (1989), з 1975 г. знаходзіўся на пасадах апэатыўнага і кіруючага складу Усходняй пагранічнай акругі СССР, з 1997 г. намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войск, зь лістапада 2000 г. – начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

З 12 верасьня 2001 г. – на трэці дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў – прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі. 20 сакавіка 2003 г. абраны старшынёй Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».

4 студзеня 2006 г. прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі5

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска2

Лукашэнка пра тэматыку перамоваў з Пуціным: Думалі, як выжыць15

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»1

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі5

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць