Ад рэдакцыі22

Абвестка ў сувязі з вычарпаннем накладу «Нашай гісторыі» з «Евай»

У сувязі з запытамі наконт таго, дзе купіць «Нашу гісторыю» з «Евай», паведамляем наступнае. Сапраўды, тыраж цалкам распрададзены ў некаторых кнігарнях Мінска, Гродна, Бабруйска. Але ён яшчэ ёсць у дастатковай колькасці ў іншых кнігарнях і многіх шапіках «Белдрука». Калі ласка, шукайце там.

Цэнтр нумара — «Краіна ценяў», гід па яўрэйскай Беларусі з уступным словам перакладчыка Кульбака на беларускую мову Сяргея Шупы. А на вокладцы — тая самая «Ева» Хаіма Суціна.

Калі браць іншыя тэмы, то вас чакае выдатны артыкул Вячаслава Насевіча пра тое, дзе сканчалася Русь і пачыналася Літва. Пісьменнік Андрэй Федарэнка вядзе нас у грыбы. А кандыдат гістарычных навук Сяргей Рыбчонак капае скарбы Радзівілаў. У рубрыцы «Мастацтва» гэтым разам — Галіна Флікоп-Світа і «Тройца» з Дастоева — абраз загадкавага генія, пра якога мы ведаем толькі, што ён жыў каля Янава.

А «Наша страва» разраслася. Доктар гісторыі Алесь Белы піша пра кэхэлах, зэмэлах, фаршмак и фішбульбэ. А доктарка філалогіі Ганна Кісліцына — пра сямейную кухню Адамовічаў.

І гэта яшчэ не ўсё, што маем у майскім нумары:

Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Чытайце таксама: Падпіска анлайн: атрымайце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Нагадаем, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 5,11 рубля, на паўгода — 30,66 рубля. З улікам росту цаны ў розніцу за паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздрука» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро «Плошча Якуба Коласа», пр. Незалежнасці 58)

«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філія «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska)

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Усе навіны →
Усе навіны

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце4

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць