Улада22

Арэнс: Ацэнка выбараў залежыць ад таго, як пройдзе падлік бюлетэняў

Такое меркаванне за тры дні да завяршэння галасавання на выбарах выказаў Герт Арэнс — кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ.

Такое меркаваньне за тры дні да завяршэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах выказаў Герт Арэнс — кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, якая працуе ў Беларусі.

Уладзімер Глод: Вы ўжо трэці раз запар ачольваеце місію Бюро ў Беларусі. Першы раз гэты было на прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе, другі — на парлямэнцкіх у 2008. І таму зараз ёсьць падстава запытацца: ці зьмянілася што-небудзь сёлета параўнальна з папярэднімі выбарчымі кампаніямі?

Герт Арэнс: Пасьля выбараў 2008 году місія дала беларускім уладам шэраг рэкамэндацый. Пасьля гэтага Бюро і беларускія ўлады кантактавалі на прадмет зьмяненьня выбарчага заканадаўства. Вынікам гэтых кансультацый і сталі пэўныя карэктывы ў Выбарчым кодэксе. Важнае, напрыклад, зьмяненьне, што ўсе кандыдаты атрымалі магчымасьць выступіць на тэлебачаньні ў наўпроставым эфіры без цэнзуры. Гадзіна на тэлебачаньні, гадзіна на радыё, плюс друкаваньне ў дзяржаўных газэтах сваіх праграм. Былі таксама дэбаты паміж кандыдатамі. Раней трэба было браць дазвол на сустрэчы з выбарцамі, цяпер дастаткова за два дні паведаміць пра іх. Ёсьць і іншыя станоўчыя зрухі.

Аднак галоўнае, што перашкаджала і ў 2006, і ў 2008 годзе заявіць, што выбары ў Беларусі адпавядаюць дэмакратычным стандартам — гэта непразрысты падлік бюлетэняў. Гэтым разам беларускі Цэнтравыбаркам прыняў пастанову, паводле якой назіральнікі павінны мець магчымасьць рэальна бачыць падлік галасоў. І таму нам застаецца толькі дачакацца і ўбачыць, як гэта насамрэч адбудзецца.

Глод: Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што прыслухаліся да рэкамэндацый Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека. Ці дастатковыя ўведзеныя зьмены?

Арэнс: Зьмены і сапраўды ёсьць, але іх недастаткова. Ёсьць некаторыя паляпшэньні ў выбарчым заканадаўстве, але дастаткова шмат нашых рэкамэндацый улады адхілілі. Напрыклад, па падліку галасоў. Раю тым, каго гэта цікавіць, паглядзець у інтэрнэце дзьве прамежкавыя справаздачы, якія місія ўжо падрыхтавала. У іх падкрэсьліваецца, што нягледзячы на пэўныя папраўкі, прынятыя ў Выбарчы кодэкс Беларусі, у заканадаўстве захоўваецца «шэраг сур’ёзных праблем». Сярод гэтых праблем называюцца «празьмерная роля прэзыдэнта пры прызначэньні сябраў ЦВК»; «недастатковая празрыстасьць працэдуры вылучэньня і прызначэньня сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій»; «адсутнасьць дэталізаванай працэдуры падліку бюлетэняў» ды іншыя.

Глод: Сярод аналітыкаў пакуль пераважае меркаваньне, што і гэтым разам місія Бюро не прызнае беларускія выбары адпаведнымі дэмакратычным стандартам, хаця і адзначыць некаторы прагрэс у параўнаньні з папярэднімі выбарамі.

Арэнс: Не сьпяшайцеся. Пра тое, што ўжо адбылося, напісана ў справаздачах. Але, канечне, я не магу пакуль сказаць, што адбудзецца ў дзень выбараў. Я пакуль магу казаць толькі пра тое, што ўмовы правядзеньня кампаніі такія і такія. Таму вам прыйдзецца пачакаць маёй прэсавай канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў панядзелак, а другой гадзіне дня.

Глод: Многія прагназуюць, што выніковае рашэньне місіі будзе залежыць ад таго, як ацэняць назіральнікі Бюро празрыстасьць падліку бюлетэняў.

Арэнс: У значнай ступені — так.

***

Місія доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ пад кіраўніцтвам Герта Арэнса пачала сваю працу 15 лістапада. У Беларусі працуюць 54 доўгатэрміновыя назіральнікі Бюро, а ўсяго, з улікам кароткатэрміновых назіральнікаў у дзень выбараў, іх будзе 460, сказаў спадар Арэнс.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа45

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць