Здарэнні11

Жыхарка Пскова спрабавала правезці праз Беларусь 4 кг какаіну

Сталі вядомыя першыя вынікі хімічнай экспертызы рэчываў, канфіскаваных ноччу на 17 лютага ў маладой расіянкі, якая перасякала літоўска-беларускую мяжу і была затрымана ў пункце пропуску «Катлоўка» на тэрыторыі Беларусі.

Як паведаміў памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы Аляксандр Колабаў, экспертыза паказала, што знойдзенае ў жыхаркі Пскоўскай вобласці рэчыва белага колеру з’яўляецца какаінам. Кошт наркатычнага тавару ўстанаўліваецца.

Нагадаем, 16 лютага каля 23.00 у пункце пропуску «Катлоўка» памежным нарадам сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні была затрымана 24-гадовая расіянка, жыхарка Пскоўскай вобласці. Дзяўчына па сапраўдных дакументах перасякала літоўска-беларускую мяжу, але выклікала падазрэнні ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Падчас спецнадгляду высветлілася, што на целе затрыманай скотчам прымацаваны 23 пакеты (адзін пакет з таблеткамі з лагатыпам «Міцубішы» вагой каля 322 г і 22 пакеты з парашком белага колеру агульнай вагой каля 4.066,7 г). Таблеткі і парашок былі канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні для экспертызы. Паводле папярэдняй інфармацыі, таблеткі могуць з’яўляцца псіхатропным рэчывам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»26

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу3

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць