У Беларусі ў студзені 2012 года колькасць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў скарацілася на 9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 3 тыс. 731 ІП, паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.
Усяго ў студзені ў краіне зарэгістравана 4 тыс. 968 суб’ектаў гаспадарання, з іх 1 тыс. 237 юрыдычных асоб і 3 тыс. 731 індывідуальны прадпрымальнік. У міністэрстве адзначылі, што найбольшая колькасць суб’ектаў гаспадарання зарэгістравана ў Мінску (1 тыс. 578) і Мінскай вобласці (767).
Каментары