Грамадства55

21 красавіка — агульнарэспубліканскі суботнік

Урад Беларусі рэкамэндаваў органам дзяржкіраваньня, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесьці 21 красавіка рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах.

Урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяржкіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці 21 красавіка рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах. Прапаноўваецца таксама ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 9 красавіка № 452, паведаміла прэс‑служба ўрада.

Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі ў добраахвотным парадку прапанавана пералічыць у аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія ў сваю чаргу накіруюць 50% гэтых сродкаў у Міністэрства фінансаў.

Утрыманне наймальнікам грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 21 красавіка 2007 года з’яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна ў памерах, якія вызначаць самі калектывы.

Згодна з дакументам, 50% грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, накіроўваюцца на дадатковае фінансаванне заданняў прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» на 2006‑2010 гады, капітальны рамонт установы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня», набыццё транспартных сродкаў для дастаўкі дзяцей у гэту ўстанову, выданне падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для дзяцей, вырашэнне іншых пытанняў па сацыяльнай падтрымцы дзяцей.

Яшчэ 50% грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будуць выкарыстаны на ўмацаванне матэрыяльна‑тэхнічнай базы дзіцячых дамоў, школ‑інтэрнатаў для дзяцей‑сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей‑сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, набыццё спецыяльнага абсталявання і транспартных сродкаў для арганізацыі падвозу дзяцей‑інвалідаў ва ўстановы адукацыі, а таксама рэканструкцыю і рамонт аб’ектаў, прадугледжаных прэзідэнцкай праграмай «Дзеці Беларусі» на 2006‑2010 гады, і вырашэнне іншых пытанняў па сацыяльнай падтрымцы дзяцей і сем’яў, якія выхоўваюць іх.

Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка ўзначаліць намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Касінец.

Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць у гэты дзень бесперабойную работу пасажырскага транспарту.

У застаўцы выкарыстаны фрагмэнт плякату з сайту davno.ru

Каментары5

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы6

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч8

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА2

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам10

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы6

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць