Архіў

Вершы на Свабоду

№ 41 (250), 8 кастрычніка 2001 г.


 Вершы на Свабоду

 

Максім Лужанін

 

Заўсёды дбайна выглядаю

Бярно на зруб,

Каб у цябе, мой родны краю,

Сьпеў рваўся з губ.

 

Тады пачую цераз гліну,

Як на аблонь

Прыскочыць, выскубе травіну

Твой белы конь.

 

Не жарабя, а з той Пагоні,

Што празь вякі

На цэлы сьвет шамкамі звоніць

Напрасьцякі.

 

Напоўніцу хай сакаўную

Скубе траву,

А заіржэ, усе пачуюць:

Я зноў жыву.

 

 

Алег Мінкін

 

Зноў я вярнуўся ні з чым

Да гэтых згнілых варот,

Скуль праз няўрод і нішчым

Паразбрыдаўся мой род.

 

Я ненадоўга, але,

Божа, які гэта жаль —

Бачыць у стылай імгле

Сад абляцелы амаль.

 

Божа, ад пунь і ад хат

Цягне такою жальбой,

Што застаецца няшмат,

Каб не пакончыць з сабой.

 

Божа, калі ўжо й мяне

Перст Твой, як яблык, страсе —

Хай яшчэ раз сьлізгане

Цень мой па цёмнай страсе.

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў9

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

Гісторык сцвярджае, што знайшоў згадку пра Літву ў 451 годзе12

Выхавацельку сталічнага дзіцячага садка, спецыялістку па дэфекталогіі, асудзілі за пратэсты7

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў9

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць